Алег Хаменка: "Калі тэлефон не са мной - то ў мяне пачынаецца псіхоз"

А сусветная поп-музыка рухнула толькі з-за таго, што пяты Steinberg Cubase - дурная і недасканалая праграма

Он аккуратен, тактичен, хотя каждое его слово исполнено чувством собственного достоинства. Он в меру откровенен, и не позволяет себе лишнего. Он ценит хорошую беседу, ведь, несмотря на вечную занятость, позволил себе задержаться подольше. Его натура многогранна и позволяет ему реализовываться во многом: он и преподаватель "технологии продюсирования" в Университете Культуры, и ведущий авторских радиопередач, и музыкант, и даже Член Белорусского Республиканского совета по делам культуры и искусства. Но большинство знает этого человека, как основателя и бессменного лидера культовой группы "Палац". Итак, в гостях рубрики "Топ-Смартфон" флагман отечественного фолк-модерна, Олег Хоменко.

- Здравствуйте, Олег. Познакомьте наших читателей со своим телефоном.

- Прывітанне. Гэта Nokia Lumia 900 (Black) (OC Windows Phone, экран 4.3" AMOLED (480x800), одноядерный процессор 1400 МГц, память 16 ГБ, аккумулятор 1830 мАч).

- Как давно он у вас появился?

- Думаю, что год таму. Можа больш.

- Какой был до этого?

- Да гэтага таксама была Nokia, не памятаю ўжо, якая канкрэтна. Стандартны, адносна бюджетны тэлефон. А перед ёй была Motorola MPx220 (раскладушка, процессор 204 МГц, память 32 Мб, аккумулятор - 1000 мАч), якую я вельмі любіў. Гэта быў адзін з першых смартфонаў гэтай фірмы, і ён мне вельмі падабаўся. Ён, нават жывы і да гэтага часу, недзе дома валяецца.

- Какие функции вашего нынешнего телефона вы бы выделили в первую очередь?

- Ну, гэта ж Windows Phone... Мне ўсе кажуць, что я дарэмна не купляў гэтыя Android'ы, але ёсьць такі жарт: "Калі ты фрык, то бярэш Windows Phone. Калі ты гей - то iPhone. А калі ты звычайны чалавек - то Android" (смеется).

- Skype, видеосвязь?

- Тут ёсць, так. Але я гэта не выкарыстоўваю. Таксама, тут і дзьве камеры, але я ніводнай не карыстаюся. Толькі калі патребна нешта зняць тэрмінова. Мне невельмі падабаецца.

- А многие, наоборот, хвалят эту модель за высокое качество снимков...

- Так, але я б не сказаў, что яна такая надзвычайная. У параўнанні з iPhone яна не горшая, а можа, і лепшая. Але ў параўнанні з Samsung'амі, невідавочна. У апошніх больш яркія колеры. У Nokia якасныя фоткі, толькі калі добрае святло. Нават пры дадатковых успышках. Але я не магу сказаць як сапраўдны эксперт, таму что рэдка раблю тэлефонам фотаздымкі.

- То есть, мобильник для вас - лишь средство связи. Не более того?

- Так напэўна, гавораць ўсе. Але, усё ж не, не толькі. У сваім тэлефоне я карыстаюся функцыяй дыктафона. Мне падабаецца, як ён запісвае гук. Праўда, яго магчыма слухаць толькі праз камп'ютэрную апрацоўку - што для мяне звычайная справа. У ім вельмі ўдалы кампрэсар, мяккі, дыяпазонны: і ціхае выцягвае, і громкае зажымае. І нават па частотах мікрафон у ім не такі благі, як мне спачатку падалося.

Яшчэ мне падабаецца памеры гэтай Lumia. Часам мне добра дапамагае навігатар у ёй. Дзякуючы таму, што тэлэфон не маленькі, гэта відавочна, і даволі цяжкі, ён не хістаецца па прыладнай панэлі аўтамабіля. Ён устойлівы - гэта зручна. Больш за тое, у камплеце да яго ёсць аўтамабільнае сілкаванне, што немалаважна.

Хаця, канешне, гэта не сапраўдны навігатар. Але я не хачу пакупаць асобна такую прыладу. Гэтага хламу ўжо і так даволі багата. Ды мне і непатрэбна ўвесь час ехаць па навігатары. Так, колісь падгледзець у яго, каб не заблукаць.

Таксама, я скажу, что менавіта гэтая Lumia - мужчынская мадэль. Я не вельмі люблю ўнісекс телефоны. Не ведаю, чаму. Мне хацелася, каб ён быў мужчынскім. iPhone мне такім не падаецца. Хлопцы з "Палаца" накуплялі сабе гэтыя Samsung'і - яны добрыя мабільнікі, можа, і працуюць хутчэй, і лягчэйшыя, і фоткі ў іх класныя... Але пры ўсім гэтым, яны нейкія пярэстыя, бліскучыя, крыклівыя - адзіным словам, глэмавыя, як дзіцячая цацка. Здаецца, зараз з іх птушачкі павылятаюць! Мне падабаюцца больш лагодныя рэчы.

І самае галаўнае, што мой тэлефон таннейшы. Год таму, iPhone 5s каштаваў столькі, что можна было дзве такія Lumia набыць!

Адзіны мінус: гэта Zune - праграмма, якая канвертуе файлы у тэлефон, вельмі нязручная. Не ўсякая логіка яе здолее. Нярэдка я здзіўлена назіраю, что ена там нарабіла, калі сутыкнулася з камп'ютэрам.

- Как часто вы меняете мобильные телефоны?

- Рэдка. Як канчаткова сапсуецца батарэя, так і мяняю. Звычайна, яна ў мяене ўжо ня проста садзіцца, а мяняе свае фізічныя здольнасці. Дарэчы, у папярэдняй Nokia нават крышку немагчыма было зняць, таму што яе так распёрла. Звычайна, аднаго тэлефона хапае больш чым на два гады.

- А вы можете назвать себя продвинутым пользователем?

- Магу сказать, что калі тэлефон не са мной - то ў мяне пачынаецца псіхоз. Я магу кінуць усё і вярнуцца туды, дзе яго пакінуў. І без мабільніка я відавочна нікуды не паеду.

- Насколько сильно на вашу жизнь теперь влияют цифровые технологии?

- Я думаю, что залежнасць ёсць. І залежнасць заўважная. Гэта не надта добра, але і дрэнным такую справу не назавеш. Проста гэта такі інструмент. Я яшчэ памятую часы, калі я гатовы быў нават адабраць ў каго тыя дзьве капейкі - так патрэбна было патэлефанаваць. А цяпер такой праблемы няма.

- Это повлияло на культуру общения между людьми?

- Уводзіцца ў мову камп'ютэрны слэнг. Большасць новых паняццяў прыйшло як раз з віртуальнага асяродзя. Больш за тое, гэта глабалізацыя. Грамадства выйшла зараз на такі ўзровень, што яму стала патрэбна гэта мульцікультурацыя, універсалізацыя ўсяго. Індывідуальнасць запатрабавана толькі ў творчасці. А ў астатнім ідзе ператварэнне людзей у канвеерныя дэталі. Таму што гэта вельмі зручна, танна, функцыянальна. Увогуле, усё сусветнае грамадства ідзе да такой спрошчанай функцыянальнасці.

Вось прыклад: раней падарожжа ў Іерусалім было падзеяй на ўсё жыццё. І не проста для аднаго чалавека, а наогул, для ўсёй вёскі ці мясцовасці! А зараз, калі гэтае падарожжа паставіць своёй мэтай, то ажжыцявіць яго не так і складана. І такая зручнасць памяняла ўсе сацыяльныя адносіны.

Гэта іншы, паралельны ўзровень. Савецкая ўлада таксама хацела зрабіць чалавецтва ўніверсальным: усе прыкладна аднолькавыя, усе выконваюць свае функцыі, і кіраваць імі вельмі зручна. Тое самае адбываецца і зараз, але з іншага боку, з боку мэтазгоднасці, таннасці. Пакуль я не бачу ў гэтым катастрофы.

- Но, тем не менее, это и есть управление, в своем роде...

- Так. Гэта кіраванне сусветам для вырашэння агульных праблем цывілізацыі. З аднаго боку, гэта можа дапамагчы. А з другога - будзе прыносіць яшчэ вельмі-вельмі шмат праблем іншага характара.

- Пользуетесь ли вы соцсетями?

- Я даволі актыўны карыстальнік. У большасці Facebook. У ім я прысутнічаю амаль кожны дзень. У мяне таксама ёсць акаўнты ў іншых сетках, але ў іх я амаль не актыўны. Па-першае, Facebook - гэта зручная сувязь. Па-другое - зручны для сепарыравання кантактаў і інфармацыі. Для гэтага падыходзіць і Twitter, але ён для мяне ня зручны. А Facebook мне зразумелы. Тым больш, я выстраіваю інфармацыю такім чынам, каб прыходзіла да мяне толькі тая, якая патрэбна. Канешне, калі я ведаю, чаго хачу.

А для моладзі, якая хоча ўсё і адразу, але не ведае, за што зачапіцца,соцсеткі ствараюць ілюзію, што ёсць мільён варыянтаў, толькі трэба своечасова клікнуць мышкай. Ад гэтага незадаволеннасць, раздражнённасць. Быццам ты нічога не паспяваеш, быццам ўсяго так шмат, і астатнія ўсё хапаюць, а ты сядзіш недзе з боку, як самы дурны. Гэта, на самой справе, падманка. І як раз гэты комплекс адзіная сур'ёзная праблема для моладзі, што бязконца жыве ў соцсетках .

- За последние годы продажи цифровой техники китайских производителей существенно возросли. Как вы относитесь к подобной глобализации?

- У рэште, кітайцы ўвогуле глабальная нацыя. І тое, што адбываецца зараз на рынку - гэта натуральнае развіцце падзей. Я не бачу, што гэта вельмі дрэнна.

- Вы не считаете, что это похоже на захват?

- Захват адбаваецца ўсюды. У першую чаргу, праз прапаганду каштоўнасцей ладу жыццяі і мову. Амерыка ў саюзе з Англіяй зрабіла так, что ангельская мова стала агульнасусветнай. А яшчэ на пачатку XX стагодзя міжнароднай мовай, мовай дыпламатыі, вышэйшага свету была, перад усім, французская. А яшчэ чатыры стагоддзі таму - лацінская. І што - гэта не захоп? Канешне, захоп. І зараз Кітай набывае гэтыя эканамічныя рэчы, дзеля таго, каб паступова рабіць сваю ўласную экспансію.

- То есть, по-вашему, это закономерно?

- Вось, калі б мы, беларусы, мелі сваю уласную непаўторную культуру, ідэю, сваю філасофскую школу, то мы б канешне, гэтым карысталіся б, і спрабавалі прапагандаваць гэта ва ўсім свеце. Гэта было б наша адэкватнае супрацьдзеянне. Але факт застаецца фактам - мы нават не абараняемся, і трапляем ў залежнасць ад тых, хто робіць нас каланіяльным дадаткам для фінансавання іх культур. У выніку - нашы таленты працуюць на іншаземных палітыкаў, эканоміку, культуру.

- Не сказывается ли негативно "цифровая революция", назовем это так, на творчестве музыканта? Ведь многие молодые люди, думают, что занимаются творчеством, используя какие-то сэмплы, электронику, но на выходе мы имеем довольно жалкий продукт...

- Вы прымушаеце мяне сказать, что гэта дрэнна...

- Я лишь делюсь своим мнением.

- Я скажу, што крызіс музыкі звазаны з тым, что пяты і шосты Steinberg Cubase - настолькі дурная і недасканалая праграмма, что ўся сусветная поп-музыка рухнула толькі з-за яе (смеется). Але нічога ж больш моцнага няма! А на тым, што ёсць, працаваць немагчыма. Праграмаваннем гэтага прадукта займаліся гукарэжысеры, а не музыкі. Для меня гэта відавочна. Нават мысленне ў ёй гукааператарскае. Таму якасць гука - да. Зручнасць мыслення - не.

Электронные техналогіі, безумоўна ўплываюць на творчасць. І як толькі вынаходзяць нійкі новы сродак для стварэння музыкі, усе кідаюцца ў гэтую дыру. Адзін з прыкладаў такога софту быў інсталяваны і на маім телефоне. Не магу зараз паказаць, бо выдаліў яго. Але прынцып такой "самаграйцы" наступны: ты нешта ў ёй націскаеш, а яна табе піша ў нейкай стылістыцы музыку. Хіба гэта творчасць? Не. Але індустрыя зараз загнана ў такі прынцып вытворчасці!

Дарэчы, шмат хто з музыкаў адыходзіць ад гэтага. Камп'ютэрнымі рэчамі яны карастаюцца, толькі як малюначкамі, контурамі, а ўсё астатняе дадаецца сапраўднымі жывымі інструментамі. Я пачуў гэту тэндэнцыю яшчэ з мінулым годзе. Людзі імкнуцца як мага далей адыйсці ад запраграмаваных стыляў і мыслення, якое даюць такія праграмы. Пакуль што гэта тэндэнцыя не відавочна, але, на мой погляд, яна існуе.

І, калі дазіраванна, і, галоўнае, умела карыстацца такім прадуктам, то вырашаецца адразу шмат пытанняў. Нават такіх, якія раней проста немагчыма была рэалізаваць.

З другога боку, тут устае пытанне масавасці. Увесь час патрэбна нешта новае. У гурта толькі выйшаў альбом, а людзі ўжо пытаюцца: "калі будзе новы?" А вы гэты слухалі? Наогул, раней з'яўлялася песня, і яе спявалі 50 гадоў... І гэта было нармальна: з'яўленне адной песні было падзеяй для цэлай краіны. Цяпер такого няма. Выхад альбому, нават, з'яўленне новага стылю не з'яўляецца падзеяй. І арыентавацца ў гэтым скопішчы на сенняшні дзень проста немагчыма. Год 10 таму маладыя людзі гаварылі: "мне падабаецца вось такі стыль". Цяпер, калі ў каго запытаешся - яны любяць, самае меньш, 5 стыляў, а ў рэшце ўсё сыходзіць да Лепса, Цоя і Макса Коржа. Я быў здзіўлены, што лідэрамі па праслухоўванню ў маіх студэнтаў сталі менавіта гэтыя выканаўцы. У мяне адразу ўстае пытанне: што ў галаве ў такога чалавека, калі ён слухае падобную музыку?

- На мой взгляд, это лишь результат пропаганды масс-медиа...

- Канешне. Эта тая вайна, пра якую мы размаўлялі ў самым пачатку. Любая гэткая рэч - гэта прапаганда культуры.

- Все-таки, чтобы найти что-то стоящее, нужно приложить усилия...

- Так! Але ж прыкласці гэтыя намаганні ніхто не хоча. І ня будзе. Ды й гэтая справа нічога не дае. Вось ты вынайшаў якую-небудзь цікавую спявачку, але табе сорамна яе каму-небудзь паказаць, бо рэакцыя будзе прыкладна наступнай: "Ты чё? Кто все эти люди?" Гэта мой любімы сказ у каментарыях на блогах. Что бы там не абмяркоўвалася, тролі абавязкова прасунуць гэты камент.

- Как я понял, вы - из числа тех, кто максимально отходит от цифровых музыкальных эффектов...

- Не, на жаль, гэта немагчыма. Мы таксама гэтым карыстаемся, але гэта вымушана. Такія тэхналогіі эканомяць вельмі шмат грошай. А ўлічваючы наша не вельмі добрае фінансавае становішча, не карыстацца гэтым прадуктам, і рабіць ўсё самому, распрацоўваць гукі, тэмбры, апрацоўкі новых сэмплаў, алгарытмы гуказапісу немагчыма, бо каштуе шаленых грошай! І з-за нашай беднасці мы гэтага не робім, а карыстаемся готовымі схемамі, прысэтамі, тэхналогіямі іншых культур.

- Какие еще гаджеты вы особенно цените в обиходе?

- У мяне ёсць камера Fuji. Мадэль ня памятаю. Яна выглядае, як зеркалка, але значна таннейшая. І здымкі, якія я ёй рабіў, мяне задавальняюць. Гэта непрафесійная рэч, на якой выпадкова атрымліваюцца амаль прафесійныя работы.

Яшчэ ёсць ноўтбук. Маркі Samsung. Ён заўсёды са мной і вельмі мне падабаецца. На мой погляд, лепшай мадэлі ў суадносінах моц/якасць/магчымасці проста няма. Ён вельмі тонкі, амаль ультра, 14", важыць 1,7 кг, з рэжучым DVD, усе слоты пад флэш - паўнавартасны камплект, але каштуе, як звычайны ноут - гэта яшчэ адзін плюс. Ён, па сутнасці, мой асноўны камп'ютэр. Хатнія - тыя ўжо выключна для працы. Блага толькі, што крышка добра не зачыняецца. А ў астатнім - звер.

- Что вы пожелаете нашим читателям напоследок?

- Свежыя прадукты вельмі важныя, але і кансервы бываюць партрэбнымі. Паралельны сусвет - неабходны. Але не забывайцеся, што ён не асноўны.

Беседовал Максим КОЗЛОВ

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Комментарии

Аватар пользователя Petro42

А ещё он автор множества статей о телефонах и прочих гаджетах, а в своё время долго сотрудничал с культовым журналом нулевых - "Мобильная связь" (позже "МС") :-)