Навіны вольнага ПЗ

У гэтым аглядзе, так бы мовіць, сарвём апошнія каласкі вольнага ПЗ, якое выйшла ў гэтым годзе. Хутка навалецце, і ў наступны раз нам застанецца толькі падвесці вынікі гэтага мінулага года. А за мінулы тыдзень варта адзначыць наступнае ПЗ: графічную абалонку Razor-qt, фрэймворк Qt 4.8, 3D-рэдактар Blender 2.61, пачатак адкрыцця зыходных кодаў тэхналогіі CUDA, свабодную АТС Asterisk 10, паштовы кліент Claws Mail 3.8.0 і мультымедыя-пакет FFmpeg 0.9.


Razor-qt 0.4

У гэтым годзе ў свеце GNU/Linux адбываецца сур'ёзнае абнаўленне графічных карыстальніцкіх інтэрфейсаў на дэсктопах. На змену старому GNOME 2 з'явіліся GNOME 3 і Ubuntu Unity, спрэчка аб вартасцях і недахопах якіх працягваецца да гэтага часу. Раз ужо гэтая тэма набыла такое вялікае значэнне, то дарэчы звярнуць і ўвагу і на іншыя навінкі ў галіне новых карыстальніцкіх інтэрфейсаў. Як раз на мінулым тыдні з'явілася новая версія працоўнага асяроддзя Razor-qt.

Праект Razor-qt знаходзіцца ў стадыі актыўнай распрацоўкі. Першы публічны выпуск праекта адбыўся летам гэтага года. Хаця па сутнасці гэта мадыфікацыя праекта Antico, які спыніў сваё развіццё.

Razor-qt ўяўляе сабой вельмі хуткае і лёгкае працоўнае асяроддзе, створанае, як і KDE, на базе Qt. Код напісаны на мове C++. Архіў з зыходнымі тэкстамі ўсіх напрацовак праекта займае ўсяго 6 Мб.

Акрамя і лёгкасці Razor-qt дэманструе вернасць класічнаму тыпу карыстальніцкага інтэрфейсу. Для многіх карыстальнікаў такі інтэрфейс з'яўляецца пераважальным.

Іншымі словамі Razor-qt вельмі падобны на LXDE, толькі напісаны з выкарыстаннем іншага фреймворка, а не GTK+. Таксама Razor-qt захаваў модульную архітэктуру пабудовы карыстальніцкага інтэрфейсу Antico. У склад Razor-qt ўваходзяць: панэль, працоўны стол, інтэрфейсы для запуску прыкладанняў і пераключэння паміж вокнамі, праслойка для запуску прывілеяваных працэсаў, цэнтр налады і сістэма кіравання карыстальніцкімі сесіямі.

Razor-qt не мае свайго ўласнага аконнага мэнэджара. Але гэтая графічная абалонка выдатна працуе з іншымі аконнымі мэнэджарамі - fwwm2, kwin, openbox, metacity.

Няцяжка здагадацца, што асноўным недахопам такіх аскетычных карыстальніцкіх інтэрфейсаў з'яўляецца невялікая функцыянальнасць. У гэтым плане, як ні крытыкуй Unity і GNOME 3, гэтыя рабочыя асяроддзі ў плане функцыянальнасці выглядаюць значна прывабней, чым Razor-qt.


Qt 4.8

У дадатак да навіны аб новай версіі Razor-qt, варта дадаць і навіну аб выхадзе новай версіі тулкіта Qt. Чарговы выпуск гэтага тулкіта пад нумарам 4.8 адбыўся 15 снежня.

Qt - папулярны фреймворк распрацоўкі GUI для кросплатформавых прыкладанняў на C++, і які выкарыстоўваецца на платформах Windows, Linux, MacOS. У апошні час гэта папулярны фреймворк курыруе кампанія Nokia, у выніку чаго Qt становіцца сродкам распрацоўкі прыкладанняў і для мабільных платформаў.

Галоўнай асаблівасцю версіі 4.8 як раз і з'яўляецца далейшае павелічэнне кросплатформавасці. Для спрашчэння пераносу Qt на новыя аконныя сістэмы і прылады ў гэты фрэймворк інтэграваны напрацоўкі праекту Lighthouse. Мэтай тэхналогіі Lighthouse як раз і з'яўляецца прадастаўленне магчымасці любому распрацоўшчыку партаваць Qt на сваю любімую платформу.


Blender 2.61

Як мы ўжо паведамлялі раней падчас выхаду Blender 2.60, новы этап у развіцці гэтага 3D-рэдактара на самай справе пачнецца з версіі 2.61, якая і выйшла на мінулым тыдні.Гэтую версію можна лічыць адной з самых значных у гісторыі гэтага вольнага пакета для стварэння трохмернай кампутарнай графікі, які ўключае ў сябе сродкі мадэлявання, анімацыі, рэндэрынгу, постапрацоўкі відэа, а таксама стварэння інтэрактыўных гульняў.

Самай галоўнай зменай, вядома, з'яўляецца ўключэнне ў склад праграмы новага механізму рэндэрынгу Cycles, які ўжо паспеў атрымаць у народзе назву "суслік". Варта пагодзіцца з народам і адзначыць, што гэты новы рухавічок сапраўды адрозніваецца ад ранейшага большай хуткасцю ў апрацоўцы трохмерных сцэн за кошт выкарыстання апаратнага паскарэння CUDA і OpenCL. Напрыклад, асаблівасцю дадзенага рухавічка з'яўляюцца падтрымка інтэрактыўнага рэндэрынгу практычна ў рэжыме рэальнага часу.

З функцый постапрацоўкі відэа значным дасягненнем трэба назваць пачатак рэалізацыі тэхналогій адсочвання руху (motion tracking). Для працы з гэтай тэхналогіяй у Blender цяпер маецца новы рэдактар Movie Clip Editor, пры дапамозе якога можна рэалізаваць функцыю адсочванне камеры (camera tracking). Гэта значыць трэба знайсці на відэа неабходныя кропкі, якія рухаюцца, і па гэтых кропках вылічыць траекторыю для "усталёўкі" ў відэа трохмерных аб'ектаў. Як гэта можа выглядаць, паказана ў відэароліку.

Пачынаючы з версіі 2.61, у Blender ўключаны дзве новыя прылады Ocean Sim і Dynamic Paint. Ocean Sim дазваляе мадэляваць і аніміраваць рэалістычныя марскія пейзажы. А Dynamic Paint дазваляе ператвараць адны аб'екты ў фарбы, з дапамогай якіх можна дынамічна размалёўваць іншыя аб'екты.

У якасці прыкладу работ, выкананых пры дапамозе новых магчымасцяў Blender, можна прапанаваць працу дызайнера Станіслава Шэстіча. Так, на думку аўтара, выглядаў бы прататып інтэрфейсу Blender ў 19-ым стагоддзі.


NVIDIA адкрывае CUDA

Раз ужо гаворка ў папярэдняй навіне зайшла аб тэхналогіях CUDA, то варта дадаць, што кампанія NVIDIA пачала працэс адкрыцця зыходных тэкстаў кампілятара са складу CUDA Toolkit. Па меркаванні кампаніі, гэты акт адкрыцця зыходных кодаў павінен зацікавіць незалежных распрацоўшчыкаў, якія змогуць ствараць мадыфікацыі гэтага кампілятара для іншых платформаў, працэсарных архітэктур і моў праграмавання, робячы такім чынам CUDA-прыкладанні па-сапраўднаму кросплатформеннымі.

Фірмовая праграмна-апаратная архітэктура CUDA дазваляе вырабляць вылічэнні з выкарыстаннем графічных працэсараў NVIDIA, якія падтрымліваюць тэхналогію адвольных вылічэнняў на відэакартах. Іншымі словамі, гэта тэхналогія, якая дазволяе выконваць вылічэння больш эфектыўна і хутка, будзь то мантаж відэа, мадэляванне генетычнага кода або, як у выпадку Blender 2.61, рэндэрынг фотарэалістычных 3D-малюнкаў.


Asterisk 10

У апошнія дні адыходзячага года звярнулі да сабе ўвагу распрацоўшчыкі адкрытай камунікацыйнай платформы Asterisk, якія выпусцілі адразу дзясятую версію свайго прадукта. Asterisk - свабоднае рашэнне кампутарнай тэлефаніі ад кампаніі Digium для UNIX-сістэм. Гэта рашэнне валодае ўсімі магчымасцямі класічнай АТС, падтрымлівае мноства VoIP пратаколаў, галасавую пошту, канферэнцыі, інтэрактыўнае галасавое меню, цэнтр апрацоўкі выклікаў і іншыя функцыі.

Папярэдняя стабільная версія продкукта мела нумар 1.8, і лагічна было б чакаць версію з нумарам 2 або 1.10. Аднак, па словах распрацоўшчыкаў, каб падкрэсліць эвалюцыйнасць і пераемнасць ўсіх новых выпускаў гэтай свабоднай АТС, было прынята рашэнне адмовіцца ад версіі 2.0, а ў нумары 1.10 прыбраць першую адзінку. Так і атрымаўся нумар 10.

Сапраўды, у сілу асаблівасцяў выкарыстання гэтага прадукту пераемнасць версій для карыстальнікаў тут важная, Можна нават знайсці тых, хто выкарыстоўвае да гэтага часу версію Asterisk 1.2.

У новай версіі важным з'яўляецца, вядома, з'яўленне паўнацэннага набору механізмаў для працы з пратаколам Т.38 па перадачы факсімільных паведамленняў у рэальным часе праз IP сеткі.Таксама ў Asterisk 10 трэба адзначыць новае прыкладанне ConfBridge для працы з галасавымі патокамі з частатой дыскрэтызацыі 8kHz - 192kHz, з магчымасцю рэжыму простых відэа-канферэнцый.


Claws Mail 3.8.0

З'явілася і новая версія паштовага кліента Claws Mail 3.8.0. Гэта нашчадак вельмі распаўсюджанага ў свой час паштовага кліента Sylpheed. І зараз гэты паштовы кліент з'яўляецца папулярным у шматлікіх прыватных карыстальнікаў, нават нягледзячы на пераможнае шэсце GMail і вэб-інтэрфейсаў.

Claws Mail з'яўляецца хуткім легкаважным паштовым кліентам, напісаным на GTK+. Падтрымлівае асноўныя пратаколы абмену поштай, шыфраванне GnuPG. Паштовы кліент мае сістэму пашыренняў, якія дазваляюць пашыраць функцыянальнасць праграмы.

У новай версіі праграмы нейкіх асаблівых новаўвядзенняў няма. Новы Claws Mail выпусцілі хутчэй за ўсё з мэтай нагадаць пра сябе і парадваць сваіх прыхільнікаў.


FFmpeg 0.9

І ў заканчэнні адзначым новы выпуск пакета для працы з мультымедыя FFmpeg 0.9. Пакет уключае набор прыкладанняў і калекцыю бібліятэк для кадавання і дэкадавання розных мультымедыйных фарматаў.

Выхад гэтай версіі цікавы тым, што, як вядома, з пачатку гэтага года тут адбывалася сапраўдная рэвалюцыя сярод распрацоўшчыкаў. Частка праграмістаў, незадаволеная палітыкай галоўнага мантэйнера праекта, арганізавала уласны форк libav.

Мяркуючы па ўсім, страсці улягліся, і акрамя змяненняў, створаных ўнутры FFmpeg, у новую версію ўключаны ўсе апошнія напрацоўкі з ffmpeg-mt (падтрымка шматструменнага дэкадавання), і - у тым ліку з libav. Мір лепш вайны. А вялікі спіс новаўвядзенняў можна паглядзець ннепасрэдна па спасылцы.

Міхаіл АСТАПЧЫК

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!