Чарговы агляд навінак і абнаўленняў ВПЗ за мінулы тыдзень уключае ў сябе навінку сезона Jabber-кліент Xabber для Android, а таксама абнаўлення офіснага пакета LibreOffice 3.6.5, віртуальнага планетарыя Stellarium 0.12, медыяцэнтра XBMC 12.0 і відэарэдактара Kdenlive 0.9.4.
LibreOffice 3.6.5
На гэтым тыдні павінна з'явіцца новая версія офіснага пакета LibreOffice 4. Значная змена нумара версіі праекта кажа аб будучых вялікіх зменах інтэрфейсу і функцый гэтага набору офісных прыкладанняў.
Але, навучаныя горкім вопытам татальнай мадэрнізацыі ў іншых прыкладаннях, многія карыстальнікі, магчыма, не захочуць адразу ж пераходзіць на чацвёрты LibreOffice. Таму, напэўна, галінка з нумарам 3.6 будзе для многіх яшчэ доўгі час актуальнай. Тым больш што LibreOffice 3.6 з'явіўся не так ужо і даўно - у жніўні мінулага года.
Код LO 3.6 працягвае стабілізавацца, і на мінулым тыдні адбыўся выпуск офіснага пакета LibreOffice 3.6.5 з выпраўленнем шэрагу недахопаў. Таму, нягледзячы на выхад у бліжэйшы час чацвёртай версіі, LibreOffice 3.6 ўсё яшчэ можна рэкамендаваць для выкарыстання ў арганізацыях і на прадпрыемствах.
Xabber вольны
У ліпені месяцы мінулага года распрацоўшчыкі мабільнага Jabber-кліента Xabber для Android з расейскай кампаніі "Рэдсалюшэн" абяцалі адкрыць зыходны код гэтай сваёй праграмы, калі набяруць дастатковую колькасць падпісчыкаў у "Твітэры". Падобна на тое, што падпісантаў набралася дастаткова, і палку свабодных Jabber-кліентаў на мінулым тыдні прыбыло. Зыходны код праграмы ў бягучай версіі 0.9 цяпер адкрыты і размешчаны на GitHub.
Сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі з'яўляюцца аднымі з самых папулярных прыкладанняў Інтэрнэт для камунікацыі. Існуюць папулярныя камерцыйныя прапрыетарныя сістэмы, як, напрыклад, AIM, ICQ. Але ёсць і сістэмы на аснове адкрытага пратаколу абмену паведамленнямі XMPP, які мае неафіцыйную назву Jabber. На аснове пратаколу XMPP ўжо працуюць мноства буйных карпаратыўных сервераў, сярод якіх Facebook, Google Talk, Вконтакте, QIP і інш.
Адпаведна ёсць нямала праграм Jabber-кліентаў для розных праграмных і апаратных платформаў. У тым ліку існуюць нават браўзэрныя XMPP-кліенты на JavaScript.
Jabber-кліент Xabber прызначаны для мабільных прылад на базе АС Android. Праграма ўжо досыць папулярная і на Google Play мае шмат станоўчых і канструктыўных водгукаў. Не цяжка здагадацца, акцыя з адкрыццём кода была маркетынгавай і мела на мэце прыцягненне большай увагі грамадскасці.
З вартасцяў Xabber трэба адзначыць падтрымку загадзя настроеных сэрвісаў Gtalk, Facebook chat, Livejournal, Чат Вконтакте, Я.Онлайн. З іншых магчымасцяў можна адзначыць:
- падтрымку некалькіх уліковых запісаў;
- кіраванне спісам і сартаваннем кантактаў па групах і ўліковым запісам;
- хуткае пераключэнне паміж актыўнымі чатами;
- падтрымку канферэнцый;
- гісторыю перапіскі;
- падтрымку смайлікаў, аватарак, гіперспасылак ў паведамленнях;
- падтрымку TLS/SSL, SASL, службовых запісаў SRV;
- адлюстраванне тыпу кліента ў спісе кантактаў;
- апавяшчэнне аб наборы тэксту і пацвярджэнне дастаўкі паведамленняў.
XBMC 12
Чытачы "КВ", дзякуючы нашым пастаянным аўтарам, павінны, па меншай меры, мець уяўленне пра круты праграмны медыяцэнтр XBMC. Гэты медыяцэнтр адрознівае магутная сістэма аддонаў для эксплуатацыі мэдыякантэнту ў Інтэрнэт-рэпазітарах і сістэма убудоў, якія дазваляюць пашыраць функцыянал - ад змены скінаў і мовы да прагляду водгукаў праз убудаваны перакладчык. Увогуле, "Кампутарныя весткі" рэкамендуюць.
У XBMC ўваходзяць усе патрэбныя "плюшкі", каб арганізаваць на яго аснове хатні кінатэатр. Гэта і вялікая колькасць кодэкаў для прайгравання аўдыё, відэа, прагляду малюнкаў. Гэта ў многіх выпадках і магчымасць апаратнага дэкадавання відэа, а таксама падтрымка пультаў дыстанцыйнага кіравання.
Прычым пазнаёміцца з гэтым медыяцэнтрам можна не толькі ў Ubuntu. Гатовыя ўсталявальныя пакеты даступныя для Mac OS X, Linux, Windows, Apple TV і iOS. Медыяцэнтр XBMC таксама ўваходзіць у якасці праграмнай абалонкі ў склад некаторых тэлепрыставак, як, напрыклад, D-Link Boxee Box.
У канцы студзеня была прадстаўлена новая версія гэтага адкрытага медыяцэнтра XBMC 12 "Frodo". Папярэдняя версія XBMC з'явілася дзевяць месяцаў назад, і можна канстатаваць, што праект энергічна развіваецца.
У новай версіі XBMC прадоўжана экспансія на новыя праграмныя і апаратныя платформы. З'явілася эксперыментальная версія XBMC для платформы Raspberry Pi. У версіі для "Малінкі" забяспечана дэкадаванне апаратнымі сродкамі відэафарматаў H.264, MPEG2 і VC1.
Пасля некалькіх бэта-версій, якія выйшлі ў мінулым годзе, афіцыйна падтрымліваецца порт медыяцэнтра для платформы Android. Але апаратнае дэкадаванне відэа пакуль абмежавана, і большасць прылад будзе выкарыстоўваць праграмнае дэкадаванне. Больша маштабная падтрымка апаратнага паскарэння чакаецца ў наступных выпусках XBMC.
У новай версіі медыяцэнтра зараз выкарыстоўваецца новая гукавая падсістэма XBMC AudioEngine. Гэтая падсістэма забяспечвае больш высокую якасць гуку, утрымоўвае сродкі для міксавання, перакадавання і змены частаты дыскрэтызацыі гукавых патокаў, а таксама падтрымлівае выраўноўванне гучнасці (Replaygain).
У XBMC 12 пашыраныя функцыі фільтраў у бібліятэцы кантэнту. Гэта дазваляе больш зручна выбіраць кантэнт па выканаўцам, жанрах, назве, годзе стварэння, рэйтынгу, тэгам і іншых параметрах.
Linux і відэамантаж
У адрозненне ад працэсу прагляду відэакантэнта, працэс стварэння і мантажу відэа на сістэмах GNU/Linux не так просты і лёгкі, як хацелася б. Хоць і ў гэтым кірунку назіраецца энергічнае развіццё.
Па-першае, можна адзначыць некаторыя поспехі ў развіцці праекта Kdenlive - рэдактара нелінейнага відэамантажу, інтэграванага з абалонкай KDE. На дадзены момант Kdenlive мае некалькі крыўдны статус "паўпрафесійнага" ПЗ. Тыя, хто займаюцца прафесійнай здымкай розных вяселляў і ўрачыстасцяў, гэты відэарэдактар ўсё яшчэ крытыкуюць, але сочаць за яго развіццём.
Рэдактар падтрымлівае ўсе базавыя аперацыі па рэдагаванні відэа, а таксама дае магчымасць прымяняць шматлікія эфекты. Таксама гэта прыкладанне падтрымлівае вялікую колькасць відэафарматаў і кодэкаў.
На мінулым тыдні выйшла абноўленая версія Kdenlive 0.9.4.Гэта апошняе на дадзены момант функцыянальнае абнаўленне рэдактара, а ў наступных версіях будзе ажыццяўляцца рэфактарынг і чыстка кода дзеля павышэння стабільнасці працы прыкладання.
З цікавых функцый новай версіі можна адзначыць падтрымку аналізу руху аб'ектаў для эфектаў або арганізацыі пераходаў паміж сцэнамі. Напрыклад, можна арганізаваць перасоўванне тэкставога надпісу за рухаючымся ў кадры аб'ектам.
Перапісаны цалкам DVD Wizard. Ён забяспечвае стварэнне новых тыпаў меню, а таксама аўтаматычнае вызначэнне і транскодынг фарматаў відэа.
Перапісаны з выкарыстаннем бібліятэк FFmpeg і Libav механізм захопу відэа Screen Capture. Гэта знізіла колькасць залежнасцяў і павысіла надзейнасць працы прыкладання.
З'явілася падтрымка кліпаў з некалькімі ўбудаванымі патокамі. Kdenlive зараз дазваляе вылучыць дадзеныя патокі і імпартаваць іх па асобнасці.
Можна адзначыць і магчымасць стварэння розных катэгорый пазнак, якія выдзяляюцца адпаведна рознымі колераміі.
І па-другое, становіцца больш зразумелай сітуацыя з пераносам на Linux прафесійнага камерцыйнага відэарэдактара Lightworks. Рэдактар з'яўляецца аналагам Apple FinalCut, і з яго дапамогай рабіліся фільмы "Бэтмен назаўжды", "Авіятар", "Карты, грошы, два ствала", "Крымінальнае чытво" і іншыя.
Каля двух гадоў назад гаспадар праграмы кампанія EditShare выказала намер адкрыць зыходныя тэксты Lightworks і выпусціць версію для Linux. І на дадзены момант, паводле інфармацыі EditShare, праходзіць фінальная дапрацоўка бэта-версіі для Linux, якая будзе прадстаўлена публіцы ў першым квартале гэтага года. Гэта значыць Lightworks для Linux можа з'явіцца цяпер у любы момант.
Stellarium 0.12
І ў заключэнне агляду некалькі слоў аб абнаўленні свабоднай праграмы Stellarium, таксама вядомай пастаянным чытачам "КВ". Гэта віртуальны планетарый, які, у адрозненне ад іншых астранамічных праграм, імкнецца ў першую чаргу да прыгажосці адлюстравання зорак і сузор'яў, заходаў, світанкаў і навакольнага ландшафту. Аўтары Stellarium робяць упор на візуальны выгляд нябесных свяцілаў. Таму прыкладанне добра падыходзіць для праекцый рэалістычных астранамічных аб'ектаў у планетарыі ці хаця б на недарагіх бюджэтных купалах.
Праграма будзе добрая для жыхароў мегаполісаў, якія з-за смогу і гарадскога засвятлення не могуць паўнавартасна палюбавацца зорным небам - такім таямнічым. Але, наладзіўшы праграму, гарадскі жыхар можа ўзяць каву (чай, піва - гэта ўжо хто што любіць), расслабіцца і вывучаць спакойна самыя цікавыя зоркі на небе - напрыклад, Бэтэльгейзе.
У самы апошні дзень студзеня выйшла версія Stellarium 0.12. У гэтым новым выпуску праграмы выкарыстоўваецца новы рухавічок рэндэрынгу, які дазваляе дамагчыся новых візуальных эфектаў пры адлюстраванні зорак і планет. Палепшаны тэкстуры туманнасцяў і галактык, якія ідуць у камплекце з планетарыям. І ў Stellarium 0.12 палепшылася дакладнасць прадказання астранамічных падзей. Напрыклад, хібнасць у дэманстрацыі сонечных зацьменняў ў папярэднія старажытныя эпохі цяпер складае хвіліны і секунды, а не гадзіны, як раней.
Міхаіл АСТАПЧЫК
Комментарии
Страницы
Как можно публиковать статьи на белорусском языке, а далее на русском? Я понимаю, что можно заниматься переводами, но не в таком количестве. Нет смысла в новинах Вольнага ПЗ, когда материал из 10-ков тысяч человек, читают 100 человек. Это лемма.
Ура, Алекс-Да-Сырица вернулся! Наконец-то мы сможем насладиться его новыми перлами!
А вот и номер один: "компания с новыми идеями и горячим будущим, вставшая с колен одного человека". Горячее будущее! Компания, вставшая с колен человека!
Какая прелесть :)
Белорусская версия никому не мешает и её представление на сайте - это только вопрос эстетики и совершенствования движка сайта. Например, можно сделать переключение на белорусскую версию по специальной кнопке или ещё как.
Указывать автору как, о чём писать и на каком языке писать - рудимент совкового мышления.
Статья по ссылке не произвела впечатления. Я представитель многотысячной армии пользователей и проблемы обучения БГУИР меня мало волнуют.
Нет, я не хотел указывать. Удивила подача и русского, и белорусского варианта одновременно
Эстетики для кого и как белорусская подача материала сможет повлиять на Drupal?
Да, компания Onliner действительно встала с колен одного человека и стала успешной на рынке Беларуси. Сравните материалы "Навины вольнага ПЗ" и репортажи Onliner. Разница очевидна!
Охохонюшки... Проехали..
За рекламу конкурентов мы тут можем и наказать.
Нет, это все-таки клинический случай...
Алекс-Да-Сырица, сравните ваши материалы и тексты из учебников "Русский язык" и "Русская литература". Разница очевидна!
Обзор Михаила прочёл с удовольствием. Раньше как-то руки не доходили. Приятно удивлён. Г-на Сырицу обсуждать не хочу - не стоит того. Хочу только попросить нашего уважаемого админа убрать ссылку под текстом г-на Сырицы "Вот какие материалы писать нужно" в первом его комментарии. Убеждён, что такое писать (читать) не нужно. Тем более, что здесь не рекламная площадка для г-на Сырицы и его говнопроектов. Всем же, кто хочет узнать немного о человеке, похожем на означенного господина, рекомендую прочесть ветку форума, под названием "Свежие перлы от гения DA" (сейчас она находится, по моему, на второй странице списка тем).
Сырица, чего Вы сюда суётесь с пропагандой чужих сайтов? Вас там что -- публикуют?! :)) Есть ваш сайт -- и занимайтесь им: часть сайта не работает.
Кроме того, уважаемый админ, удалите, пожалуйста, ссылку, вставленную Сырицей в первом комменте, так как её текст содержит рекламу его сайта.
А почему бы вам, Вадим, не принять очевидное - успех компании Onliner - эксцентричные, жаркие репортажи, и ваше нежелание писать лучше, эстетичнее, эмоциональнее. Нановафли в кавычках - что это за чума такая? А моя апокалиптика кому-нибудь нужна? А если вспомнить IT материаловедние, вообще грустно становится. Я готов вам заплатить $100 за громкий анонс файтинга Samsung с Apple в экомирах. Материал должен включать аналитику, exchange-показатели, патентные войны, показательные продукты и концепты первого квартала 2013 года, бизнес-процессы и так далее. Вы справитесь, или посчитаете что данный обзор никому не нужен?
Страницы