5-годдзе раздзела Вікіпедыі на акадэмічным правапісе

Найбольш дасведчаныя ведаюць, што беларускі моўны раздзел у Вікіпедыі мае два адгалінаванні: be і be-x-old. Першае прадстаўляе сукупнасць артыкулаў, напісаных на мове афіцыйным правапісам, другое - ячшэ шырэйшую сукупнасць на класічным варыянце беларускай мовы, альбо "тарашкевіцы". Першыя артыкулы па-беларуску бяруць свой адлік са жніўня 2004 г., а размежаванне вышэйназваных патокаў адбылося 5 гадоў таму - 27 сакавіка 2007 г.

Менавіта з гэтай даты кіраўніцтва Фонду Вікімедыя перадало дамен be.wikipedia.org ў распараждэнне тых, хто стварае беларускія артыкулы на акадэмічным правапісе (Be-Wiki).

Вось так выглядаў першы запіс у беларускай электроннай энцыклапедыі ў сакавіку 2007 г.:

З той пары пайшло хуткае развіццё раздзела: кожны тыдзень ствараліся новыя артыкулы, вялікая перавага аддавалася такім тэмам, як грамадства, гісторыя, культура, беларусы, рэлігія, навука, прырода і тэхніка. Адначасова рабілася праца па сістэматызацыі і звязнасці артыкулаў.

Асабліва прыкметныя дасягненні беларускай Вікіпедыі адбыліся ў апошнія месяцы.

У чэрвені мінулага года беларускі раздзел падняўся на 1-ае месца сярод іншых Вікіпедый света па такому крытэрыю, як звязнасць. Гэта азначае, што беларуская Вікі вылучаецца сярод іншых сваёй добра адпрацаванай сістэмай навігацыі, размеркаванасцю артыкулаў па асобных тэмах, выдатнай структурай, упарадкаванасцю, цэласнасцю. Вышэйшую прыступку па звязнасці наш раздзел трымае і дагэтуль.

Прыклад добрай злучанасці і катэгарызацыі артыкула:

З кастрычніка 2011 г. пачаў дзейнічаць праект "Добрыя артыкулы". Да добрых адносяцца тыя артыкулы, якія прайшлі пільную праверку на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладання матэрыяла і былі абраныя ў лік добрых некалькімі ўдзельнікамі. У якасці прыклада можна прывесці артыкулы "Зубр еўрапейскі", "Стакгольм", "Зоська Верас", "Рака Проня", "Беларускія народныя танцы".

Год таму запрацаваў догляд артыкулаў. Гэта значыць, што найбольш давераныя ўдзельнікі Вікіпедыі атрымалі статус даглядальнікаў, каб сачыць за дакладнасцю таго, што размяшчаецца на старонках Вікіпедыі.

21 сакавіка бягучага года колькасць артыкулаў у раздзеле be-wiki пераўзышла 40 тыс. артыкулаў. Гэта 65-ае месца сярод усіх 283 моўных раздзелаў Вікіпедыі на сёняшні дзень. Беларусы хутка даганяюць латышоў і албанцаў:

Колькасць актыўных удзельнікаў беларускай Вікіпедыі ў лютым дасягнула 256. Усе аўтары працуюць на добраахвотнай аснове: адны пішуць артыкулы, другія рэдактуюць і удакладняюць, трэція займаюцца сістэматызацыяй, чацвёртыя дадаюць выявы.

Разам з Вікіпедыяй развіваюцца і пабочныя Вікі-праекты: Вікіслоўнік, ВікіСховішча (фотаздымкі, аудыё і відэа), Вікікрыніцы:

Апошні праект на мінулым тыдні адзначыўся яскравай падзеяй: у ноч з 27 на 28 сакавіка ён атрымаў свой асабісты пад-дамен - be.wikisource.org.

Вікікрыніцы - гэта бібліятэка арыгінальных тэкстаў мастацкай, навуковай, тэхнічнай, рэлігійнай літаратуры, якія знаходзяцца ў грамадскім набытку ці распаўсюджваюцца згодна з умовамі ліцэнзіі Creative Commons. Каля 400 беларускіх тэкстаў размешчана на гэты дзень на Вікікрыніцах, і кожны чалавек можа зрабіць свой унёсак дзеля пашырэння інтэрнэт-бібліятэкі, таксама як і для развіцця ўсіх астатніх Вікі-накірункаў.

Васіль КІСЛЯК

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!