Таронта – горад двухпавярховых будынкаў, дзе яшчэ 10 год таму не замыкалі дзверы, а цяпер адкрываюць для сябе кампутарную бяспеку. Гэта горад у Канадзе – краіне, дзе беларус-сісадмін можа апынуцца запатрабаваным пры ўмове, што дасягне дастатковага ўзроўню. Чаму гэта не заўсёды проста і якое яно, адміністраванне у Канадзе, расказаў Віталь Кошалеў, эмігрант.
– Калі прыйдзецца да слова – першы час тут настолькі па-добраму ўсё здзіўляе! Мільён новых нюансаў, якія я бачыў толькі ў кампутарных гульнях: паштовыя скрыні, пажарныя гідранты… Гэта першае ўражанне без усялякага патасу, – дзеліцца ўражаннямі Віталь Корж. Ён – 34-гадовы беларускамоўны сістэмны адміністратар (senior system administrator), які жыве за мяжой.
Баланс між заробкам і ведамі
- Віталь, як вы апынуліся аж у Таронта?
- Адной з прычын было тое, што цяжка знайсці працу.
Мне з маёй прафесіяй патрэбен вялікі і сярэдні бізнэс, якога ў Беларусі няма. Senior system administrator займаецца вялікімі кампутарнымі сеткамі ў бізнэсе, дзе ад 500 да дзясяткаў тысяч чалавек.
Цікавая праца ў Беларусі мала аплачваецца. Я працаваў 8 гадоў у БАТУ, дзе мы з камандай стварылі інфраструктуру цэлага ўніверсітэта, у якім больш за 10 00 студэнтаў і 1000 выкладчыкаў. Там было вельмі цікава, але заробак у дзяржаўнай установе, нават з усімі магчымымі надбаўкамі – не тое.
У 30 гадоў я зразумеў, што трэба думаць пра будучыню і эміграваў у Таронта як skill worker – спецыяліст. Гэта з тэхнічнага пункту гледжання. Але асноўная прычына, канешне, паветра свабоды.
- Вы кажаце, што ў Беларусі малы попыт на добрых спецыялістаў. Якім чынам вы навучыліся таму, што умееце?
- Гэта баланс заробку і магчымасці навучыцца. Адукацыя, самаадукацыя – вучуся ўсё жыццё. Кожны дзень выдаткоўваць некалькі гадзін на саманавучанне – гэта абавязкова.
У Беларусі IT – гэта крута, а ў Канадзе – звычайна
- Дзе лепей у Беларусі набірацца досведу?
- У мой час магчымасці былі шырокія. Па-першае, з прычыны пагалоўнага пірацтва. І зараз, наколькі я ведаю, Microsoft дае бяплатны софт студэнтам.
Мне здаецца, у Канадзе і агулам у Паўночнай амерыцы навучанне скіраванае на тое, каб вырасціць чалавека задаволеным. Падчас навучання стрэс мінімізуецца, і гэта менш заахвочвае да навучання.
У Беларусі IT – гэта крута, а астатнія ніжэйшы клас, хоць бы і ў галавах. А тут быць дарожным рабочым ці збіральшчыкам смецця не лічыцца дрэнным. Людзі не так імкнуцца ў IT.
Стандартнае навучанне тут – два з паловай гады коледжа, болей часу аддаюць толькі тыя, хто хоча займацца навукай.
Вышэйшая адукацыя трэба, але ніхто не правярае
- Сісадміну патрэбна вышэйшая адукацыя?
- Фармальна аб гэтым пішуць пры прыёме на працу, але не правяраюць. Я дыплом нікому ні разу не паказваў. Часам можна пабачыць іншы варыят – патрабуюць пэўную колькасць гадоў досведу.
Канадцы давяраюць. Тут не прынята падманваць, і нават большасць дамоваў падпісваюцца ў адным экзэпляры, з якога пасля робіцца копія.
Экзамены – карысная інвестыцыя
- Як беларусу выбраць працу, дзе можна набірацца вопыту, ёсць нейкі рэцэпт?
- Сістэмны адміністратар павінны падымаць сваю кваліфікацыю не толькі на працы: слухаць лекцыі, чытаць кнігі, тэматычныя вэб-сайты. Безумоўна, падымаць узровень ангельскай мовы.
Вельмі карысна здаваць профільныя іспыты (ад Cisco, Microsoft, Juniver, ёсць па Linux і па бяспецы). Падрыхтоўка да іх абагульняе практычныя веды. Гэта інвестыцыя акупаецца, хаця кожны каштуе каля 200 даляраў. Мне давялося здаваць іспыты у першы месяц.
У гады, калі я пачынаў, марай было рабіць тэставыя стэнды. Тады атрымоўвалася ў лепшым выпадку некалькі кампутараў паставіць. А зараз кампутары дазваляюць за кошт віртуалізацыі ствараць тэставыя сеткі, віртуальныя серверы.
- Якая розніца між працай тут і там, якая спецыфіка?
- Вось адказ на пытанне, якое вы наўрадці задасцё: у Канадзе, каб уладкавацца на працу, трэба мець досвед працы ў Канадзе. Гучыць смешна, але ў некаторых гэта трагедыя. Шмат тых, хто першы час ідзе працаваць бясплатна.
Калі ў IT – круціся сам
Як працаўнік сферы IT, я знаходжуся ва ўмовах, нестандартных для Канады. Інжынер ці доктар гадамі будзе даводзіць сваю кваліфікацыю. Сфера IT не настолькі зарэгуляваная.
З іншага боку, няма такой моцнай сацыяльнай абароны, IT – гэта круціся сам. Напрыклад, нам не абавязаны аплочваць over time – працу па-за межамі графіку, калі няма дамоўленасці з працадаўцам.
Універсальны адмін з СНД робіцца запатрабаваным
Працуючы ў сярэдняга памеру фірме – 500 кампутараў – я адмініструю ўсю сетку. Прыйшоўшы, замяніў сабой вялікую колькасць народу: у аддзеле было чалавек 8, а засталося 3.
Бо тут у многіх спецыялізацыя: ёсць, напрыклад, адміністратар паштовага сэрверу. І таму для беларусаў ёсць магчымасці: у Канадзе ўпершыню пачынаюць лічыць грошы. У сярэднім бізнэсе можна знайсці фірмы, якія мяркуюць, што мець па асобным чалавеку на кожную сістэму для іх – занадта.
А калі чалавек хоча быць у вялікім бізнэсе – трэба ведаць нейкую вузкую галіну на 100%. Там дагэтуль, калі паўстае нейкае пытанне, прыходзіць е-мэйл з 20 чалавекамі ў копіі.
Мая спецыялізацыя – гэта windows-сервер, бяспека, Linux, у меньшай ступені канфігурацыя сетак ды сеткавага абсталявання. Дарэчы, Linux тут шырэй распаўсюджаны, што моцна адрозніваецца ад беларускага рынку.
Прыватны бізнэс сядзіць на Windows XP
Адна з маіх асноўных спецыялізацый – віртуалізацыя. Мы выкарыстоўваем Microsoft Hyper-V, яна канкуруе з больш старой Vmware. Пакуль на ёй тут большасць.
Пераход на іншую сістэму – пытанне не толькі жадання, але і грошай. Калі няма неабходнасці перавучвацца – людзі не будуць. Тут вельмі шмат старых версій праграмнага забеспячэння. Дзе аўдыту бяспекі няма – бізнэс сядзіць на Windows XP і нікуды не збіраецца.
Паўночная Амерыка адкрывае для сябе бяспеку
Мы займаемся ў тым ліку працай з крэдытнымі карткамі. Таму на фірме кожны год ідуць аўдыты і самааўдыты па сістэме PCI DSS. Гэтыя патрабаванні стандартаў бяспекі, якія часта ўсплываюць у вакансіях вялікіх фірм. Малыя на бяспеку часта плююць, бо тут, у Канадзе, яшчэ 10 гадоў таму не зачынялі дзверы ў кватэрах і дамах.
Я думаю, гэта будзе трэндам наступнага дзесяцігоддзя побач з віртуалізацыяй і воблачнымі сістэмамі. Паўночная Амерыка адкрывае для сябе бяспеку.
Адміны выйшлі з сервернай і могуць працаваць на аўтсорсе
- Наколькі ваша прафесія прыдатная для аутсорсінгу?
- Калі можна раз на некалькі месяцаў прыязджаць на месца працы – гэта магчыма. У Беларусі гэты зрух адбыўся ў 2006, можа быць, у 2010 годзе, калі сісадміны перасталі сядзець у сервернай. Ёсць вядомы мем: сісадмін у швэдары. Чаму? Таму што ў сервернай холадна.
Сісадміны пачалі сядзець за сценкай. Якая розніца, за адной ці некалькімі? Але трэба мець магчымасць прыехаць і нешта зрабіць рукамі, асабліва падчас першаснай наладкі. Нават калі [тэрмінова прыехаць да сервера] ніколі не спатрэбіцца, гэта можа быць патрабаваннем кампаніі для забеспячэння неперарыўнасці бізнэсу.
Другі нюанс – людзі не вельмі двяраюць замежнікам. І нават калі ён на аўтсорсе – тут чорным налам не плацяць. Фірма павінная аформіць працоўную дамову, а гэта значыць, растлумачыць дзяржаве, чаму на працу не ўзяты мясцовы.
Blackberries-сервер
Яшчэ можна прыгадаць, што раней было сваё мясцовае папулярнае праграмнае забеспячэнне, напрыклад, Blackberries. Мы яшчэ выкарыстоўваем яго апошнюю версію, але ПЗ падключаецца да Microsoft Exchange Server. Blackberries-сервер быў першым, што давялося вывучыць.
Ганна Валынец
Комментарии
Странное интервью - без конца. Тыц - и всё! А ведь важно не только хорошо нАчать, но и интересно кончить. А тут как будто кого-то из участников волной смыло. ))
Мо працяг яшче будзе? :)
А если серьёзно, то вот вам свидетельство, что там не только профессии айтишников уважаемы. И народ согласен пахать бесплатно, чтобы набраться опыта. И Линукс надо знать. :)
>И народ согласен пахать бесплатно, чтобы набраться опыта.
Это и в Штатах так. И не только в сфере IT.
Например, учишься на фармацевта - 4 года, затем 5-й год - бесплатная практика (которую надо самому ещё и найти) . - То есть год пашешь бесплатно по 8 часов в день.
Ну, а потом ищи работу (от 60 000 по началу в год) и кредит за учёбу отдавай (минимум 80 000) годами и працуй, и працуй, и працуй...
Но в Беларуси - иначе! Тут социального государство (С)