Адкрытая лекцыя і інтэнсіўны майстар-клас па працы з Вікіпедыяй ладзіцца 1 верасня. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць моладзевая арганізацыя Фаланстэр сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно, супольнасцю Кінаклуб.орг, а таксама актыўнымі рэдактарамі Вікіпедыі.
Праграма сустрэчы ўключае адказы на наступныя пытанні:
1. Дзе ў Дзень ведаў можна знайсці новыя веды?
2. Чаму сучасныя веды патрабуюць новай арганізацыі?
3. Як Вікіпедыя можа быць карысна музеям, бібліятэкам, школам, універсітэтам, галерэям, наогул творчым людзям?
4. Як, удзельнічаючы ў Вікіпедыі, можна палепшыць узровень валодання беларускай мовай?
5. Якія ёсць яшчэ спосабы ўдзелу ў Вікіпедыі, акрамя пісання тэкстаў?
6. Па якіх прынцыпах працуе вікісупольнасць?
7. Навошта ведаць вікі-разметку?
8. Як дадаць свой першы артыкул у Вікіпедыю?
9. Што такое Вікідапаможнік?
“Цягам гэтага года мы пачалі рабіць шэраг публічных падзей, якія закліканы растапіць лёд паміж тымі, хто, з аднаго боку, адчувае неабходнасць у развіцці беларускіх ведаў і культуры, а з другога боку — супольнасцю, якая называе сябе вікіпедыстамі і гатова перадаваць навыкі сучаснага кіравання ведамі грамадству,” - кажуць арганізатары падзеі.
Таксама актывісты Фаланстэра заявілі пра стварэнне адмысловага дапаможніка, які закліканы быць настольнай кніга пачынаючага вікі-рэдактара.
Дэталі мерапрыемства:
Пачатак: 18:00, 1 верасня.
Працягласць: 2 гадзіны
Месца: Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова 4
Горячие темы