Д’ябальская пазнака (ужасцік)

Раман і Юлька пасварыліся па дробязі. Яны і самі забыліся, з чаго ўсё пачалося. Але вынік у наяўнасці. Раман, нахмурыўшыся, сядзіць  у прыцемку ў пакоі, утаропіўшыся ў манітор. І зелянявыя блікі ад таршэру адлюстроўваюцца ў яго круглай, выгаленай патыліцы. Юлька на кухні такая ж насупленая перацірае сурвэткай вымыты посуд.

- Пайду смецце вынесу, - капрызным рэзкаватым голасам сказала Юлька, і, схапіўшы пакеты са смеццем, выскачыла з кватэры, гучна пляснуўшы дзвярыма.

- Якое смецце ў гадзіну ночы? - падумаў Раман, і яму стала няўтульна і трывожна, што сярод ночы Юлька кудысьці пабегла.

І тым часам з вуліцы раздаўся пранізлівы Юльчын голас:

- Не-не! Сыдзіце, што вам трэба! Мама!…

Раман ускочыў і кінуўся на вуліцу.

У двары было ціха, цёмна і пуста.

Толькі кантэйнер для смецця сіратліва тырчаў ля пад'езду.

Тады Раман пайшоў за дом.

За домам была вялікая дзіцячая пляцоўка. Там гарэла мноства ліхтароў, і было шмат народу. Адны сядзелі на лаўках, другія стаялі групамі. Хтосьці шпацыраваў па дарожках. 

Раман падышоў да найблізкай групы, каб спытаць, ці не бачылі яны яго Юльку. Тыя павярнулі ў яго бок галовы, але глядзелі не на Рамана, а кудысьці далей, за Рамана. І вочы ва ўсіх былі круглыя і дзіўныя.

А за спіной Рамана з'явіўся Нехта з велічэзным нажом у руках. Ён нячутна падкраўся да Рамана. Адзін узмах страшным нажом, і на патыліцы ў Рамана выразна пазначылася касая лінія. Але Раман гэтага нават не адчуў. Не атрымаўшы адказу на сваё пытанне, ён гаротна ўздыхнуў, і пайшоў да другой групы людзей з тым жа пытаннем.

А таямнічы Нехта ішоў нячутна за ім, і ў кожнай групы пазначаў патыліцу Рамана яшчэ адной касой рысай.

Не атрымаўшы ні ад каго адказу, Раман паплёўся дахаты. А на патыліцы ў яго лёгка можна было прачытаць "WWW".

Нехта яго больш не пераследваў.

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!